СТАРО́Е СЯЛО́,

вёска ў Хальчанскім с/с Веткаўскага р-на Гомельскай вобл., каля р. Сож. Цэнтр Рэсп. с.-г. унітарнага прадпрыемства па племянной справе «Гомельскі конны з-д № 59». За 12 км на ПдЗ ад г. Ветка, 14 км ад Гомеля. 861 ж., 388 двароў (2001). Філіял Веткаўскага цагельнага з-да. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)